Ніва № 10 (3486), 5 сакавіка 2023 г.

Не спетая песня калектыву Хутар

Уршуля ШУБЗДА

20 гадоў на сцэне! Гарадоцкі калектыў Хутар адсвяткаваў свой юбілей. Урачыстыя святкаванні адбыліся ў Гмінным цэнтры культуры. Войт Веслаў Кулеша, улады гміны, дырэктары асяродкаў культуры, сябры — усе віншавалі з юбілеем і жадалі поспехаў. Пры поўнай зале публікі яшчэ раз прагучалі любімыя песні ў выкананні гурту Хутар. Як адзначыў прафесар Лявон Тарасэвіч, менавіта ў іх зафіксаваная памяць і культура народа.

Пачаткі вакальна-інструментальнага ансамбля былі звязаны з хорам Асенні лісць у якасці акампануючага калектыву ў 1994-2000 гг. Ініцыятыва заснавання гурту Хутар нарадзілася пасля II Агляду гмінных акардэаністаў у Янкі Карповіча, Яна Лісоўскага, Вінцэнта Фідзюкевіча і інструктара Віктара Леанкевіча. З таго часу музыкі прэзентавалі багацце фальклору польска-беларускага памежжа, стваралі новыя музычныя апрацоўкі народных песень і мелодый для двух баянаў, вакальнага дуэта, мандаліны, акустычнай гітары, бас-гітары, барабана і бубна. Калектыў Хутар таксама прамуе творчасць Літаратурнай групы Каласы. Аўтарам некаторых песень з’яўляецца мастацкі кіраўнік калектыву Янка Карповіч.

— Народ, які не мае памяці, памірае. Тое, што ў Гарадку пераказваецца нашчадкам, гэта аснова маральнасці. Для прыкладу, адна пятая фашыстаў у Беластоку, гэта людзі з Крынак, якім бацькі не перадалі гісторыі, і яны самі не ведаюць, кім яны хочуць быць. У Гарадку заўсёды была песня. Я не ведаю, можа яшчэ Гайнаўка і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF