Ніва № 09 (3485), 26 люты 2023 г.

Колькі ў небе зор

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Наша Усходняя сцяна павінна асацыявацца ў першую чаргу з урбанізацыяй нашага насельніцтва — перасяленнем маладых вясковых гадаванцаў у гарады. Па вёсках засталося ўжо няшмат народу, пераважна пажылога. З гэтай плынню паплыў у горад і я. І ў мітусні гарадскога жыцця галоўным светаглядам стала вуліца — прастора чыста гарызантальная; пра кватэру ці шкляны экран не згадваю.

А ў даўнейшай вёсцы было інакш. Куды ж глядзеў колішні селянін, у асноўным земляроб? А глядзеў той сейбіт, ідучы за канём, уніз — на плуг, на барану, на пружыноўку — каб зямельку дбайна ўзрыхліць і ўзамен атрымаць добры плён. І, збіраючы той плён, таксама ўвага кіравалася ўніз — каб акуратна зжаць, выараць, выкапаць. А калі здаралася выпрамляць спіну, тады мог глянуць у начное неба і ў бясхмарнае надвор’е ўбачыць усю яго красу. Аднак мужык не меў зашмат часу на такія хвіліны для душэўнай асалоды. Усё ж такі яны былі, бо бясхмарнае неба было даволі добра бачнае.

І я, калі ўжо вырас са школьных падручнікаў, стаў заглядаць у больш шырокі кніжны свет, у тым ліку і той, які кранаў зорную цвердзь. Тут трэба было быць самавукам, бо нейкіх зладжаных традыцыяй аповесцей пра нябесныя свяцілы не было — па згаданай раней прычыне. Калі не памыляюся, то ў апошнім класе ліцэя быў прадмет астраноміі, але была гэта чыста папяровая навука, бо ж заняткі адбываліся ў дзённы час, а не на начной прыродзе. І так саматужна стаў я знаёміцца з Млечным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF