Ніва № 09 (3485), 26 люты 2023 г.

Рэдкія здымкі заходнебеларускага дзеяча Максіма Бурсевіча

Сяргей ЧЫГРЫН

Уяўляю, як бы ўзрадавалася гісторык Аляксандра Бергман (1906-2005), калі б ёй трапілі ў рукі гэтыя фотаздымкі дзеяча нацыянальна-вазваленчага руху ў Заходняй Беларусі Максіма Бурсевіча (1890-1937). Асабліва тады, калі яна пісала і рыхтавала пра яго публікацыі ў „Ніве” і ў „Беларускім календары 1981”. Але гэтых здымкаў у яе не было. Напрыклад, яе артыкул пра Максіма Бурсевіча ў „Беларускім календары 1981” аздобілі наступныя фотаздымкі: Максім Бурсевіч, 1926 г.; Максім Бурсевіч пасля выхаду з турмы ў Каранове, 1930 г.; сям’я Максіма Бурсевіча ў Мінску, 1930 г.; дачка Максіма Бурсевіча Леаніла Пацёмкіна (Бурсевіч). У „Ніве” быў змешчаны здымак маладога Максіма Бурсевіча з жонкай Апалінарыяй (Поляй). Менавіта гэтыя здымкі мела ў сваім архіве Аляксандра Бергман, калі пісала артыкулы пра Максіма Бурсевіча і іншых беларускіх дзеячаў Заходняй Беларусі. Іншых не было.

Працягнуць справу Аляксандры Бергман даўно вырашыў я, таму шмат гадоў вяду пошукі пра свайго земляка Максіма Бурсевіча, а таксама пра іншых заходнебеларускіх дзеячаў. І пошукі даюць плён. Асабіста пра Максіма Бурсевіча і лёс яго сям’і знойдзена шмат цікавых і невядомых раней фактаў, дакументаў і здымкаў. Рыхтую кнігу пра яго, дзе скразной лініяй праз усе старонкі будуць праходзіць сям’я Максіма Тарасавіча, а таксама Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі і іншыя вядомыя асобы Беларусі.

Трохі хачу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF