Ніва № 09 (3485), 26 люты 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (57). Віленская настальгія

Андрэй СЦЕПАНЮК

Беларуская паэзія, разам са сваімі аўтарамі, раз’ехалася па ўсёй Еўропе. Гэта першая выснова з пабыўкі на Міжнародным паэтычным фестывалі памяці Міхася Стральцова „Вершы на асфальце”, які прагучаў з 10 па 12 лютага 2023 года ў Вільні. Віленская зямля прыняла ў тыя дні аўтараў, якія былі вымушаны шукаць свайго жыццёвага месца ў Польшчы, Нямеччыне, той жа Літве ці іншым месцы на карце свету. І гэтая аддаленасць ад роднага, а таксама вайна, якая сваёй жудаснасцю кранае ўсіх разумных людзей, былі прысутнымі так у паэтычных чытаннях, як і ў размовах, якія вяліся ў кулуарах фестывалю. Тым больш цаніць трэба тых творцаў, якія пакуль што не з’ехалі і вядуць сваю працу ў самой Беларусі. Іх ахвярнасць і неверагодная сіла духу з’яўляюцца сімвалам беларускай барацьбы і беларускай адвагі, не з мячом, а з пяром у руках. І гэта яны надалей прадаўжаюць узнагароджванне выданнем новай кніжкі лаўрэата літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, якім сёлета стаў адсутны, на жаль, у Вільні Юр Пацюпа.

І скінецца доля маланкай,

і ўбачыш каменны аблік,

і ўжо не зазвоняць клямкай,

і толькі святло, як крык.

Не збоч з гэтай стромы ў роспач,

ідзі — там чакае смех,

а смех унікае, знарок бы,

пытанняў пра гэты свет.

А доля, як сцятыя вусны,

зачыненае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF