Ніва № 09 (3485), 26 люты 2023 г.

Сібір — агульны траўматычны вопыт

(УШ)

З Эдытай Вісьнеўскай з Музея Сакольскай зямлі размаўляем аб захаванні памяці пра сібіракоў з Сакольшчыны.

— У камяніцы Тызенгаўза прэзентуеце частку артэфактаў, якія належалі сакольскім сібіракам. Як вам удалося гэта сабраць, адкрыць людзей на ўспаміны?

— Яны траплялі ў музей ад пачатку існавання нашай установы, значыць, ад васьмідзесяці гадоў. Цягам гэтага часу розныя асобы прыносілі ў музей артэфакты. Тут таксама адна з удзельніц сустрэчы, якая раней працавала ў нашым музеі, звярнула ўвагу, што ў 2000-х гадах таксама ўдалося сабраць шмат памятак таго часу. Таму і тыя прадметы, якія суправаджалі жыхароў нашага павета ў глыб Расеі, і аповеды сведкаў гэтай трагедыі былі дакументаваныя нашай установай. Можам паглядзець серыю карцін, якія паказваюць жыццё на нялюдскай зямлі, што цікава, яны паўставалі ў перыяд вывазкі, таму гэта ўнікальныя артэфакты. Карціны намаляваныя Юліяй Паўлоўскай паказваюць штодзённае жыццё — як выглядала ізба, як выглядалі баракі, пахаванні, а таксама аўтахтоны, а гэта ж быў Казахстан. Большая частка знаходзіцца ў нашым архіве, таму што Саюз сібіракоў у Саколцы супрацоўнічаў з музеем. Маем тут такія даволі кранальныя памяткі, напрыклад, фрагмент палатна, якое абмянялі на яду. Менавіта дзякуючы таму адной з сем’яў удалося перажыць жудасны час ссылкі. Тут шмат артэфактаў, якія дазваляюць нам уявіць сабе штодзённае жыццё ссыльных сібіракоў — верацяно, якім пралі шэрсць звяроў, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF