Ніва № 09 (3485), 26 люты 2023 г.

Інвестыцыйны бум у Орлі. З войтам Арлянскай гміны Лявонам Паўлючуком размаўляе Міхал Мінцэвіч.

Міхал МІНЦЭВІЧ

— Якія інвестыцыі ў гміне прадбачаны на бягучы год?

— Думаю, што гэты год будзе выглядаць вельмі добра на фоне папярэдніх, бо такога бюджэту — каля 40 мільёнаў — яшчэ не было. Для гэтага многа вонкавых сродкаў і маем шмат інвестыцый. Вонкавыя сродкі і прызначаем на тыя інвестыцыі, бо будаўнічыя і дарожныя работы вельмі дарагія. Зараз у плане дзве такія інвестыцыі, якія мусім распачаць у сакавіку. І гэта такім чынам, дзе падпішам дамову «запраектуй-пабудуй», тады той выканаўца выканае праект, атрымае дазвол і будзе будаваць.

Адна інвестыцыя гэта загаспадаранне цэнтра Орлі, а другая — вадаём. Часу нямнога, зараз будзем аб’яўляць таргі. Думаю, што інвестыцыя ў цэнтры пойдзе больш гладка, хаця гэта крыху складанае, бо будзе ў зоне кансерватарскай аховы.

— Здаецца, кансерватар не згаджаецца?

— Не. Прасіў толькі, каб у праекце памяняць адну рэч — фантан, бо калі мы яго зробім у цэнтры, то робім месца больш прыцягальным чым парк. Мы аспрэчвалі гэта, але яны настойваюць каб фантан зрабіць у парку. Падкрэсліваюць, што парк быў найважнейшым адпачынкавым месцам у Орлі, а тое, што мы плануем, стане больш прыцягальным за парк. Нам гэта незразумелае. На ўсё апошняе згаджаюцца (сцэна з прыстрэшкам, рыначак для гандлю, крыху лавак...).

Вадаём мае ахопліваць раку і тут патрэбны яшчэ водна-юрыдычны і будаўнічы дазволы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF