Ніва № 09 (3485), 26 люты 2023 г.

Муралы Міраслава Здрайкоўскага ў Гайнаўскім белмузеі (ч.2)

Аляксей МАРОЗ

У снежні мінулага года наш беларускі мастак Міраслаў Здрайкоўскі закончыў маляваць вялікі мурал унутры галоўнага будынка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы. Гэта ўжо пяты мурал беластоцкага мастака, ураджэнца Бельска-Падляшскага, якія выканаў для белмузея. Раней намаляваў ён чатыры муралы звонку музейных будынкаў.

Трэці мурал Міраслава Здрайкоўскага гэта беларускія ўзоры, размешчаны на сцяне старога будынка, з якім спалучаны галоўны корпус белмузея. Калі ўласнікам будынка было яшчэ Дрэваапрацоўчае прадпрыемства ў Гайнаўцы, у ім змяшчаўся цэх па вырабе драўлянай мазаікі. У гэты час моднымі былі менавіта мазаікавыя падлогі. Зараз большасць памяшканняў у ім арандуюць суполкі, а ў адным вялікім памяшканні Гайнаўскі белмузей ладзіць канцэрты з цыкла «Музыка без засцярог».

— Мурал на сцяне старога будынка выканаў я год таму. На стаўбах намаляваў паменшаны беларускі ўзор, які раней выканаў каля ўвахода ў белмузей. Аднак там, як бы ззаду белмузея, я намаляваў узор у іншай канцэпцыі, на доўгай сцяне, на ясных і чырвоным фонах, — сказаў Міраслаў Здрайкоўскі.

Пазней мастак намаляваў чацвёрты вонкавы мурал на старым будынку, прыстасаваным да новых патрэб. Паўстала некалькі распрацовак, покі жывапісец выпрацаваў канцэпцыю новага мурала.

— Паколькі новы вонкавы мурал знаходзіцца каля ўваходу ў памяшканне, дзе адбываюцца канцэрты «Музыка без (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF