Ніва № 09 (3485), 26 люты 2023 г.

Раскрасці і аграбіць Украіну

Яўген ВАПА

Канца вайны ва Украіне і яе канчатковай перамогі пакуль не відаць. Відаць затое неўяўляльную трагедыю смерцяў і разбурэнне ўкраінскай зямлі. І штораз больш людзей проста не ў змозе зразумець, чаму ж з такой зацятасцю знішчаюцца расейцамі гарады і паселішчы. Проста ўся прамысловая, жыллёвая, камунальная інфраструктура стала аб’ектам мэтанакіраваных бамбардзіровак і ракетных удараў. Мая сялянская логіка не разумее, чаму ж знішчаць тое, што можа быць прыдатным нават для акупантаў. Агрэсары дзейнічаюць тут з відавочнай, на жаль, генацыднай стратэгіяй атакі. Знішчыць украінскі народ, раскрасці і аграбіць Украіну — гэта мэта сучасных маскоўскіх варвараў. Украіна са сваёй тэрыторыяй і натуральнымі рэсурсамі — проста аб’ект прагнасці для Масковіі ў забеспячэнні сябе збожжам, харчамі, значыць ядою і тымі прыроднымі багаццямі, што скрываюць украінскія нетры. Пра значэнне Украіны ў сусветнай сельскай гаспадарцы пісаў я ўжо ў гэтай рубрыцы не адзін раз. Зараз нашым чытачам прапаную ўвазе матэрыял, які ў мінулыя выходныя з’явіўся ў польскіх медыя. Паказвае ён менавіта, чаму так Расея хоча акупаваць Украіну і чаму яна імкнецца сцерці ўсё з зямлі, каб атрымаць нічым неабмежаваны доступ да нетраў украінскай зямлі. На сайтах tvp.info і interia.pl чытаем: «Украіна валодае адным з найбуйнейшых рэсурсаў рэдказямельных металаў у Еўропе і перспектыўнымі запасамі літыю, які адыгрывае ключавую ролю ў зялёнай трансфармацыі, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF