Ніва № 09 (3485), 26 люты 2023 г.

Фігура і блок

Міраслаў ГРЫКА

... І я прыходжу да высновы, што шэф партыі рухаецца сярод простых фігур: квадратаў, колаў, трыкутнікаў... Магчыма, рэчаіснасць, у якой ён знаходзіцца, мае для яго толькі два вымярэнні і натуральна плоская, як наваколле ракі Нарвы, дзе пяціметровае ўзвышэнне над берагавымі лясамі мясцовыя людзі называюць гарой, а калодзеж у пяць кругоў бяздоннай ямай. Нарваўская старадаўняя даліна сапраўды пляскатая, што павінна нейкім чынам паўплываць на нашу кагнітыўную перспектыву. Але ж землякі не абмяжоўваюцца толькі двума вымярэннямі. Вызначаюць візуалізаваныя формы гэтага свету шырынёй, вышынёй і глыбінёй. Без гэтага рэальнасць была б скажонай і прымітыўна згладжанай. Мы ведаем такія выпадкі з жыцця. Кіруючыся тэорыяй артаганальнай праекцыі на дадзеную плоскасць, вельмі круглае выказванне цынічнага палітыкана часта аказваецца толькі асновай конуса, вяршок якога сягае далёка за межы чаканняў яго прыхільнікаў. Давайце ўявім гэта ў рэальным свеце. Такі палітыкан кажа нам толькі праўду, ці проста маніць? Я ўважліва слухаю публічныя заявы шэфа партыі кіруючай краінай. Вось яго опусы пра тое, што імігранты прывозяць у Польшчу мікробы, маладыя полькі (у тым ліку тыя, што атрымліваюць так званую дапамогу 500+) замест таго, каб нараджаць дзяцей, «даюць сабе ў шыю», заходнія эліты жадаюць адабраць у землякоў машыны, забараніць есці мяса і ператварыць краіну ў веганска-веласіпедную Паўночную Карэю... А яго бязлітасныя паклёпы ў форме (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF