Ніва № 09 (3485), 26 люты 2023 г.

Год іншай рэальнасці

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На гэтым тыдні спаўняецца роўна год, калі Расея пачала новы гарачы этап вайны супраць Украіны і ажыццявіла шырокамаштабнае збройнае ўварванне на яе тэрыторыю. Год зусім іншай рэальнасці як мінімум для ўсёй Еўропы. Праз год страшнай вайны і разбурэнняў — фізічных, матэрыяльных, духоўных, псіхалагічных, сітуацыя застаецца заблытанай у ацэне перспектыў, далейшага разгортвання і патэнцыйнага прыпынення ці завяршэння гэтай вайны.

У аналітычных разважаннях можна сустрэць нават амаль супрацьлеглыя меркаванні. Паспрабуем зараз скампанаваць іх у два асноўныя бачанні становішча. Першае з іх грунтуецца на тым, што зыход вайны зразумелы. Расея не можа выйграць, задуманы Масквой бліц-крыг з трэскам праваліўся, за год яна страціла асноўныя баяздольныя структуры сваёй арміі і не ў стане накапіць і сцягнуць аналагічныя рэзервы. Эфектыўная мабілізацыя ў яе не атрымліваецца, новы наступ не ўдаецца, паколькі расейскае войска, калі пасоўваецца наперад, то на лічаныя метры ўдзень. А з іншага боку, Захад як ніколі кансалідаваны ў сваёй палітыцы. Паводле меркавання адных, ён зараз паскорыць пастаўкі зброі Украіне, узмоцніць санкцыі да Расеі, каб хутчэй завяршыць вайну і прывесці Маскву да паразы. На думку іншых, Захад, каб не падштурхнуць крамлёўскага ваўкалака да неадэкватных і непапраўных дзеянняў, не дапусціць эскалацыі і рэальнай ядзернай катастрофы, абраў тактыку маруднага «падсмажвання жабы на агні». З разлікам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF