Ніва № 09 (3485), 26 люты 2023 г.

Прафесар Лена на жывым памежжы

Міра ЛУКША

Даробкам Алены Глагоўскай, Казлоўшчанкі, дачкі Сафіі і Віталя з Ярылаўкі, абдзяліць можна было б некалькі масцітых навукоўцаў. А яшчэ «не вечар» (1959 год нараджэння. Закончыла ліцэй у Міхалове. Палітолаг і журналістка па адукацыі на Варшаўскім універсітэце.У мінулым працавала на Гданьскім універсітэце, кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку, Ольштынскай вышэйшай школы інфарматыкі і эканомікі і іншых школ. Зараз яна з’яўляецца прафесарам Універсітэта Казіміра Вялікага ў Быдгашчы на факультэце гісторыі (дзе з гонарам аб’яўляюць пра яе дасягненні — 49 публікацый у кніжных выданнях індывідуальных і калектыўных).

Матэрыялы збірала па архівах, па мясцовасцях адкуль яе героі родам, сярод сваякоў, чытала ліставанні. Адкрыліся перад ёю схаваныя глыбока сямейныя архівы герояў, даводзіла таксама да таго, што рассакрэчваліся даўно схаваныя таямніцы, адкрываліся складная сцежкі лёсаў. Вяртае яна памяць пра тых, што аддалі сваё жыццё за радзіму, дакладваліся ўсім сэрцам і талентамі дзеля яе развою, якія не бачылі «свету за Беларуссю».

Не можа нішто схавацца перад напорыстай, упартай, адухоўленай, справядлівай і разумнай даследчыцай, якая, так як і яе героі — нарадзілася і працуе дзеля айчыны. Небяспечная для бяспамяцтва і манкуртаў-перакрутаў так, што розная палітычная нечысць прабуе зашкодзіць гэтай светлай, шчырай і працавітай асобе, адымаючы напрыклад ёй візу ці доступ да архіваў ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF