Ніва № 08 (3484), 19 люты 2023 г.

Колькі ў небе зор

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Бібліі: «І быў вечар, і была раніца, дзень трэці. І сказаў Бог: няхай будуць свяцілы на цвердзі нябеснай для аддзялення дня ад ночы, і для адзнак, і часоў, і дзён, і гадоў. І хай будуць яны свяцільнікамі на цвердзі нябеснай, каб свяціць на зямлю. І сталася так. І стварыў Бог два свяцілы вялікія: свяціла вялікае, каб кіраваць днём і меншае, каб кіраваць ноччу, і зоркі. І паставіў іх Бог на цвердзі нябеснай, каб свяціць на зямлю. І кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць святло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра».

І далей: «І сказаў Бог: створым чалавека на вобраз Наш, на падабенства Нашае, і няхай пануе ён над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над скацінай, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі. (...) І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, вельмі добра. (...) І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго: мужчыну і жанчыну стварыў іх. (...) Ён блаславіў Адама і Еву і даручыў ім сад, каб яны яго абраблялі і захоўвалі. (...) Гасподзь дазволіў ім есці садавіну з любога дрэва. А з дрэва, якое называлася дрэвам пазнання дабра і зла, наказаў не есці...».

«Дрэва было і жаданае, і спажыўнае, і з выгляду дужа прыемнае. Апрача таго яно давала яшчэ і пазнанне. Ева сарвала плады з дрэва, ела сама і падавала Адаму. І ён еў таксама. І Бог сказаў Адаму: за тое, што ты [не паслухаў Мяне], праклінаю зямлю за цябе, са смуткам будзеш есці з яе ўсе дні жыцця (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF