Ніва № 08 (3484), 19 люты 2023 г.

Міхась Машара і Народны сход у Беластоку

Сяргей ЧЫГРЫН

Летась, 18 лістапада, споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка і ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Міхася Машары (1902-1976). На вялікі жаль, сёння пра гэтага паэта і празаіка зусім не пішуць і зрэдчас пра яго згадваюць сродкі масавай інфармацыі. Ды і ніхто не ведае, нават пісьменнікі, асабліва маладзейшага пакалення, пра Міхася Машару. Толькі землякі з Шаркаўшчыны не забываюць свайго літаратара. А гэта быў цікавы, своеасаблівы і таленавіты чалавек, хоць і не меў адукацыі, акрамя працоўнай школы другой ступені ў Глыбокім.

Вясной 1920 года Міхась Машара добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях. 11 месяцаў адбыў у лагеры ў Саксоніі. Затым восем месяцаў правёў у прафілактычным лагеры ў Польшчы, а потым вярнуўся на радзіму і паспеў у 1923-1925 гадах паслужыць у Войску Польскім.

Пасля дэмабілізацыі прымаў актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху. У Вільні рэдагаваў газету „Наша воля”. У 1928 годзе Міхася Машару арыштавалі і пасадзілі ў віленскую турму Лукішкі, дзе ён прасядзеў больш за чатыры гады. З астрога беларус зноў вярнуўся на радзіму і жыў выпадковымі заробкамі. Быў лесарубам, плытагонам, капаў канавы, рамантаваў дарогі, батрачыў...

Калі сядзеў у Лукішках, пачаў пісаць вершы і дасылаць у часопіс „Заранка”. Пра гэта добра згадвае Зоська Верас, якая заснавала і рэдагавала дзіцячы часопіс „Заранка” ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF