Ніва № 08 (3484), 19 люты 2023 г.

Трое на памежжах

Міра ЛУКША

Падляшская ксёнжніца імя Лукаша Гурніцкага ў Беластоку запрасіла 1 лютага 2023 года ў галерэю «Партэр» (вул. Марыі Складоўскай, 14A) на сустрэчу з цыкла «Літаратурныя серады». Гасцямі былі тры энтузіясты мультыкультуралізму, традыцыі і прыроды Падляшша — Ева Звяжынская, Матэвуш Стырчуля і Юрка Раецкі, якія расказалі пра плён сваіх шматгадовых вандровак па ўсходняй Польшчы. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да нашага краю Гэта быў сапраўдны частунак для ўсіх аматараў Падляшша, якіх сабраўся цэлы «Партэр», што не хапіла крэслаў.

Юрка Раецкі нарадзіўся ў Гайнаўцы ў 1966 годзе, зараз жыве ў Беластоку. Фатаграфіяй захапіўся падчас вандровак з сябрамі па т.зв Крэсах: Беларусі, Літве і Латвіі. З 2009 года фатаграфуе Падляшша. Кажа: „Я хачу ўвекавечыць тое, што сыходзіць і што назаўсёды ўпісана ў культурны і візуальны ландшафт гэтага краю. Гэта мая любімая зямля. Тут я нарадзіўся, тут я вырас сярод разнастайнасці, мультыкультуралізму, узаемнай талерантнасці і натуральнага прыняцця розных рэлігій, моў і традыцый. Спакой, цішыня і нават нейкая метафізічная меланхолія ўпісаны ў ландшафт Падляшша. Сёння гэта вялікая перавага гэтай зямлі. Той, хто тут бываў, кажа, што тут час цячэ павольней. На працягу многіх гадоў я шукаў далей натхненне і кадры, каб з адлегласці зірнуць на прыгажосць роднага краю, які з захапленнем запісваю. Выдаў я тры альбомы, якія змяшчаюць фотаработы апошніх гадоў. Гэтая калекцыя фотаздымкаў таксама з’яўляецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF