Ніва № 08 (3484), 19 люты 2023 г.

Вернуць страчаную прададзеную бацькаўшчыну!

Міра ЛУКША

Справа цягнулася з 2017 года, але папраўдзе яшчэ з васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. Група жыхароў вёскі Лука — былых уласнікаў нерухомасцей экспрапрыіраваных у 70-х гадах ХХ стагоддзя на патрэбы пабудовы вадасховішча Семяноўка і канала Нарва — Супрасль, пасля спроб вырашэння справы вяртання зямель нявыкарыстаных на гэтае віднае мерапрыемства Польскай Народнай Рэспублікі самастойна, вядома, пры дапамозе юрыстаў, пасля неахвоты ўлад Нараўчанскай гміны да вырашэння справы згодна з канстытуцыяй і польскім законам, афіцыйна звярталася да заступніка правоў грамадзян Польскай Рэчы Паспалітай, каб растлумачыў факты і пасадзейнічаў у вырашэнні складанай ды несправядлівай сітуацыі. Нязгоднай з польскім правасуддзем, пры зламысным абыходжанні закону праз чыноўнікаў, на чале са шматгадовым войтам (па адукацыі юрыстам) гэтай гміны, па дасягненнях якая лічылася 14-й ва ўсёй краіне. Тыя дасягненні гэта таксама дасканалае дбанне аб інтарэсы яе жыхароў, матэрыяльныя, гаспадарчыя і культурныя. Ацэнка гміны не беспадстаўная. Нараўчанская гміна зямлю, якую атрымала з распараджэння дзяржавы, ад Управы меліярацыі і водных установак у Беластоку, у дзевяностыя гады ХХ ст. перададзеных у рамках камуналізацыі дзяржаўных грунтоў, прадавала тую зямлю. Міхалоўская і Гарадоцкая гміны справу вяртання экспрапрыяванай зямлі непатрэбнай для пабудовы Семяноўскага вадасховішча і канала Семяноўка-Супрасль спраўна і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF