Ніва № 08 (3484), 19 люты 2023 г.

Наталля Балтрамюк стаматалогія ў свеце і на Падляшшы!

Ганна КАНДРАЦЮК

Не памятаю, каб у прысутнаці іншага стаматолага з майго твару не знікала ўсмешка. Такі светлы, бестурботны настрой прыносіць з сабой Наталля Зося Балтрамюк, дантыстка з Гайнаўкі. Сваё выступленне пачала ад прэзэнтацыі новага мурала з зубастым зубром, які з’явіўся на сцяне дому, дзе працуе яе кабінет. Праўда, яшчэ да ўзнікнення мурала, стаматалагічную практыку Наталлі хвалілі ў сацсетках вядомыя асобы, між іншым Адам Вайрак.

Лекаванне зубоў, гэта сямейная традыцыя.

— Праз тое што я і мая мама займаемся лекаваннем зубоў, у вёсцы пачалі звяртацца і да нашай бабулі. Нашыя людзі палічылі, што калі мы стаматолагі, то і бабуля «штось» ведае. Сталі прыходзіць да яе і прасіць дапамогі! Менавіта, самы каларытны фрагмент лекцыі якраз і пра народную стаматалогію ў Кашалях, адкуль продкі Наталлі. Слухачоў захапіў нейкі Віктар, які замаўляў зубы з дапамогай бязмена. А што такое «бязмен»? З паясненнямі паспяшаў іншы славуты ўраджэнец Кашалёў, кінарэжысёр Юры Каліна, які спачатку чым разбамбіў загваздку, зрабіў такую агаворку: A lude wykształcony, a temny zusim.

Лекцыя, як падказваў яе загаловак «Гісторыя стаматалогіі ад Этрутрыі да Падляшша», закранула і цёмныя вякі Сярэднявечча, калі нарадзілася прафесійная стаматалогія.

* * *

— Лекцыя па гісторыі стаматалогіі плаўна перарасла ў цудоўны падляшскі стэндап — я зачараваны і мовай, і лектаркай! Спадзяюся, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF