Ніва № 08 (3484), 19 люты 2023 г.

Урокі гісторыі

Міраслаў ГРЫКА

Сёння, азіраючыся назад, я магу з упэўненасцю сказаць пра сваё дзяцінства, што кожны тыдзень яго гвалтавала прыгожая ў іншым выпадку ідэя Вялікай французскай рэвалюцыі. Так заўсёды адбывалася на сямейных абедах у маёй дваюраднай бабкі, яе гарачай прыхільніцы. Менавіта дзякуючы яе доўгім спрэчкам за сталом я адчытваў сваім дзіцячым розумам лозунгі: свабода, роўнасць, братэрства наўпрост і непасрэдна як найважнейшыя тэзісы гэтай глыбока чалавечай ідэі. Але з іншага боку я адчуваў, як на яе кідаецца халодны цень яе супрацьлегласцей. Седзячы з іншымі дзецьмі ў канцы стала і згодна з законам, што дзеці не маюць права голасу, я мог толькі слухаць або незразумелыя спрэчкі дарослых, або пакутліва маўчаць. І чым больш я маўчаў, тым больш адчуваў сябе свабодным і выразней бачыў, як дарослыя заняволеныя ўсё больш пустымі словамі. Самі абеды былі сумнымі, нуднымі і неадмененымі. Акурат як цяперашняя гістарычная палітыка, створаная кіруючай партыяй, якая шляхам нацыянальнага прымнажэння выстаўляе гісторыю, як качар сваю піпку або, паводле той жа механікі, выварочваеш пустую кішэню. Што ж да кішэні, то ў эпоху інфляцыі яе выварочванне паўсюднае. Аднак я баюся, што пераварочванне гісторыі і стаўленне да яе як да інструмента ідэалагічнай нарацыі вядзе да гістарычнага абясцэнення грамадства, яго духоўнага заняпаду і эвалюцыйнага рэгрэсу. Калі на змену гістарычнай логіцы і гістарычнаму аналізу прыходзяць сентыментальныя эклогі пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF