Ніва № 08 (3484), 19 люты 2023 г.

Катаклізмы і людзі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Страшны землятрус на тэрыторыі Турцыі і Сірыі паводле апошніх звестак забраў жыцці больш 30 тысяч насельнікаў гэтых краін. Колькасць ахвяр прыроднага катаклізму цэлы час расце, некаторыя кажуць, што лічба загінулых пры больш дакладным падліку нават падвоіцца. У ліку іншых загінула і некалькі беларусаў. Увесь свет стараецца дапамагчы пацярпелым ад гэтага нечаканага бедства, накіроўваючы ў Турцыю сваіх ратавальнікаў і гуманітарную дапамогу. З Сірыяй намнога цяжэй — тамтэйшы дыктатар Башар Асад істотна ўскладняе доступ ратавальнікаў і падвоз гуманітарных грузаў на частку тэрыторый, якія яму непадкантрольныя. Сапраўдны маштаб трагедыі на тэрыторыі Сірыі застаецца невядомым.

Людзі ніколі не ведаюць, калі іх падпільнуе катастрофа. І калі здараецца такое масавае няшчасце з дзясяткамі тысяч ахвяр — непазбежна ўзнікае пытанне: за што? Наўрад ці чалавечы розум можа знайсці адказ на такое глабальнае пытанне. Наўрад ці можа быць нейкае рацыянальнае тлумачэнне. І ці можна ўвогуле так ставіць пытанне. Атэісты ўвогуле адпрэчваюць тэорыю звышнатуральных сіл і іх рэакцыю на тое, што адбываецца на зямным шарыку. Атэісты заўсёды супрацьстаўляюць кожнай рэлігіі навуку і вераць толькі ў навуку. Чалавечы розум ужо навучыўся лятаць на Месяц і дасягаць Марса, але дагэтуль не ў стане спасцігнуць сваю планету. Навукоўцы шмат гадоў вывучаюць Зямлю, але нават найвыдатнейшыя сейсмолагі амаль ніколі не могуць прадказаць найбольш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF