Ніва № 08 (3484), 19 люты 2023 г.

У прысценку старога лесу Белавежскай пушчы

Аляксей МАРОЗ

— Я пішу для чытачоў «Нівы», спецыфічных чытачоў, таму што нас чытаюць і самавукі пасля пачатковай школы, і людзі з вышэйшай адукацыяй, прафесары. Я знаходжу агульны код і пішу, каб усім было зразумела. Гэта нялёгка, каб чытач, прачытаўшы тэкст, адчуў сябе лепшым і таксама схацеў нешта файнага зрабіць. У маёй працы ёсць місійнасць і хачу, каб наша беларуская мова захавалася, каб мы тут засталіся і жылі, — сказала ў Студзіводах у час прамоцыі свайго новага выдання Ганна Кандрацюк.

Праграмная рада Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» выдала нядаўна кнігу нашай журналісткі і рэдактара «Зоркі» Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы». Першая прамоцыя кнігі адбылася 12 лютага ў мяшчанскай хаце Музея малой айчыны ў Студзіводах.

— Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймаванай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое, шматфарбнае і духмянае, насычанае гукамі і водарамі дарагой ёй зямлі. Яе проза нязменна выклікае ў мяне ўсцешлівае адчуванне сваёй прысутнасці побач з аўтаркай — і тады, калі яна выпраўляецца ў дарогу па родным Падляшшы ці па беларускіх вёсках па той бок мяжы, і тады, калі кіруецца па Прыпяці па Нобель, і тады, калі падарожнічае ў прасторы і часе па абодва бакі Белавежскай пушчы. Новая кніга Ганны Кандрацюк таксама зачароўвае. Яе таленавітыя старонкі падаруюць чытачу яскравы суплёт непаўторных гісторый і сустрэч з цэлай галерэяй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF