Ніва № 07 (3483), 12 люты 2023 г.

Доктар Джэкіль і містар Хайд

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Апошнімі тыднямі ў польскіх інфармацыйных парталах дамінавалі вядучыя спартсмены: Свёнтэк, Левандоўскі ці Кубацкі, спіхваючы на абочыны ньюсаў нават фігуры палітычных лідараў. Але вось заглянула сонца і ў наша аконца: тым сонейкам на нашым небазводзе стаў віншавальны ліст варшаўскага праваслаўнага першастаяцеля мітрапаліта Савы маскоўскаму першастаяцелю патрыярху Кірылу.

Наш Блажэннейшы мітрапаліт напісаў Свяцейшаму патрыярху: «З нагоды чатырнаццатай гадавіны Вашай інтранізацыі на прастол Патрыярхаў Маскоўскіх і ўсяе Русі шлю Вам самыя сардэчныя прывітанні і пажаданні. За час Вашай Патрыяршай службы Руская Праваслаўная Царква заззяла высілкамі Вашай Свяцейшасці духоўным адраджэннем, служачы прыкладам іншым. Ворагу веры не падабаецца царкоўная стабільнасць, ён намагаецца яе разбурыць. Тое, што здарылася ва Украіне наглядна сведчыць пра гэта. Аднак Сіла Божая вялікая. Яна непераможная. Глыбока верым, што зло, разбураючае Бажэственны царкоўны арганізм, будзе зніштожана Пераможцам смерці і пекла Хрыстом. Молімся пра гэта Пастыраначальніку нашаму Спасіцелю». На партале Маскоўскага патрыярхату прыводзіцца яшчэ адно толькі адзін падобны віншавальны ліст з замежжа — ад Аляксандра Лукашэнкі.

На такі гром з яснага неба маланкава адазваліся шматлікія асобы, не толькі ўсходняга абраду. Вядомы ў Польшчы журналіст па рэлігійных тэмах Тамаш Тэрлікоўскі, аўтар м.інш. сцвярджэння «святар, які ангажуецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF