Ніва № 07 (3483), 12 люты 2023 г.

Прыгожая пані памятае ўсё мінулае Міхалова

Міра ЛУКША

Спадарыню Ніну Горбач з Міхалова, у дзявоцтве Крэнтоўскую, якой 92 гады, у горадзе і ў ваколіцы ведаюць і паважаюць усе, ды і яна, напэўна, усіх ведае. І памятае ўсіх. Хто тут жыў, і цяпер жыве. Яе дзед пасяліўся тут у канцы ХІХ стагоддзя, і яна была ў ліку першых выпускніц Народнага сярэдняга прафесійнага вучылішча, з якім звязалася назаўсёды, спачатку працаваўшы ў яго сакратарыяце, потым у бухгалтэрыі. Яна заўсёды была вельмі актыўнай, грамадска накіраванай, цікаўнай да людзей і падзей. Яна ўмела гаварыць — і слухаць. Некалькі гадоў таму (у 2010 г.) па яе ініцыятыве быў створаны альбом «Гісторыя Міхалова ў фатаграфіі».

Спадарыня Ніна адкрыла доступ да ўласнага архіва, сягнула да калекцый сваіх сяброў, нават тых, хто даўно пакінуў мястэчка, выехаўшы далей у Польшчу ці за мяжу. Для альбома яна таксама падрыхтавала незвычайны дакумент, — план горада да 1939 года, на якім размясціла ўсе ўстановы, фабрыкі, фірмы, крамы, службовыя памяшканні, з указаннем прозвішчаў былых уладальнікаў і іх веравызнання.

Калі была ўжо на пенсіі, да яе часта звярталася моладзь з пытаннямі аб мясцовай мінуўшчыне і людзях, якія калісьці тут жылі. У той час яна наладзіла сталае супрацоўніцтва з выданнем «Gazeta Michałowa i okolic». Аповеды пра былых жыхароў, неіснуючыя ці зусім змененыя мясціны і сучасныя падзеі, якія друкаваліся там на працягу некалькіх гадоў, склалі тоўстую кнігу „Michałowo i jego (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF