Ніва № 07 (3483), 12 люты 2023 г.

Муралы Міраслава Здрайкоўскага ў Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

У снежні мінулага года наш беларускі мастак Міраслаў Здрайкоўскі закончыў маляваць вялікі мурал унутры галоўнага будынка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы. Гэта ўжо пяты мурал беластоцкага мастака, ураджэнца Бельска-Падляшскага, якія выканаў для белмузея. Раней намаляваў ён чатыры муралы звонку белмузейных будынкаў.

— Праектуючы ўзоры і матывы на вонкавыя сцены будынкаў Беларускага музея ў Гайнаўцы, я рашыў паказаць беларускія дэталі з Падляшша, асабліва з Гайнаўшчыны і Бельшчыны. Хацеў я, каб яны спасылаліся на нашу беларускую культуру і традыцыі мясцовых беларусаў. Маляваў я так, каб усе муралы звярталіся да беларускага характару музея, — сказаў жывапісец і графік Міраслаў Здрайкоўскі з Беластока.

Вялікі мурал Міраслава Здрайкоўскага паўстаў унутры галоўнага будынка музея ў снежні мінулага года.

— Мы рашылі, што ў інтэр’еры музея павінен быць мурал, на які будуць звяртаць увагу наведвальнікі — беларусы і турысты іншых нацыянальнасцей. Я запрапанаваў мурал у стылі беларускага народнага ручніка з кантрастнымі колерамі, з захаваннем матываў краявіду Гайнаўкі і наваколля. На ясным фоне я маляваў, выкарыстоўваючы бардовы, чорны і шэры колеры. Раней карыстаўся гэтымі колерамі на маіх карцінах, маляваных у выглядзе ручнікоў. Пасля прымяніў я гэтыя колеры на мурале на белмузейнай вышцы, — заявіў Міраслаў Здрайкоўскі.

Мастак выкарыстаў краявіды, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF