Ніва № 07 (3483), 12 люты 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя Сцепанюка (56). З намі Бог

Андрэй СЦЕПАНЮК

Пачатак лютага прыносіць вялікі гоман пасля ідалапаклоннага выступлення праваслаўнага мітрапаліта Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў адрас патрыярха Кірыла. Калі большасць цывілізаванага свету лічыць таго ж паплечнікам крамлёўскіх злачынцаў, варшаўскі мітрапаліт хваліць Кірыла за адраджэнне рускага праваслаўя. Праўду сказаўшы, хочацца паставіць у тую хвіліну толькі адно пытанне: а што ж новага вы, крытыкі, заўважылі ў тым выступленні? Ці раней пачулі вы з тых жа намоленых вуснаў словы падтрымкі беларускага, у большасці праваслаўнага народа ў 2010 ці 2020 годзе? Ці пачулі вы пратэст, калі за кратамі апынуўся беларускі праваслаўны святар, які памаліўся ў месцы катавання беларускіх пратэстоўцаў? Ці пачулі вы словы спачування сем’ям злачынна забітых або без весткі зніклых апазіцыянераў у Беларусі, Украіне ці самой Расіі? І што? І нічога! Згодна з адвечнай праўдай: наша хата з краю. Не пачуў ніхто нават слоў пакоры і пакаяння пасля перыяду даносаў на сваіх людзей у час камуністычнай Польшчы. Але ж, здаецца, так трэба. Дык ніхто не плюнуў у твар, не выгнаў з першых шарэнгаў падчас дзяржаўных урачыстасцей. А дык недалёка за мяжой ёсць і такія як намеснік Рускай Праваслаўнай Царквы на беларускіх землях, які забараніў спяваць у цэрквах рэлігійны гімн-малітву „Магутны Божа”. І што? І нічога! Народ апусціў з пакорай галаву і сказаў: хіба так трэба.

Магутны Божа! Ўладар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF