Ніва № 07 (3483), 12 люты 2023 г.
Прыгадаем Антона НеманцэвічаСяргей ЧЫГРЫН8 лютага спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Антона Неманцэвіча (1893-1943) — беларускага каталіцкага святара ўсходняга абраду, рэлігійнага і культурна-грамадскага дзеяча, выдаўца, педагога і публіцыста, аднаго з пачынальнікаў беларускага ўніяцкага руху ў Заходняй Беларусі. Антон Неманцэвіч нарадзіўся далёка ад сваёй радзімы — у сталіцы Расійскай імперыі Санкт-Пецярбургу. Ягоныя бацькі Вікторыя і Ян прыехалі туды з ваколіц Саколкі з Беласточчыны. Па іншых звестках Антон Неманцэвіч нарадзіўся на Беласточчыне. Бацькі выхавалі сына добрым і ахвярным каталіком. Скончыўшы вядомую ў Пецярбургу прыватную каталіцкую гімназію святой Кацярыны, малады юнак выбраў нялёгкую святарскую дарогу. Пасля заканчэння ў 1915 годзе каталіцкай семінарыі, ён адразу паступіў у мітрапалітальную Духоўную Акадэмію, якая ў той час існавала ў Пецярбургу. Юнак тады быў сярод актыўных удзельнікаў беларускага культурна-асветнага гуртка разам з Адамам Станкевічам, Вінцэнтам Гадлеўскім, Андрэем Цікотам і іншымі. Сябры гэтага гуртка супольна з беларускай інтэлігенцыяй і настаўнікамі ў траўні 1917 года менавіта ў Петраградзе заснавалі Хрысціянскую дэмакратычную злучнасць (ХДЗ), якая пазней стала называцца Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй (БХД). У Петраградзе, пасля заканчэння акадэміі, з 1918 года а. Неманцэвіч служыў вікарыем касцёла св. Станіслава і пробашчам у Колпіне. Займаўся там рэлігійна-асветнай дзейнасцю, найперш (...) |