Ніва № 07 (3483), 12 люты 2023 г.

Радыкальная надзея пры канцы свету

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Так, трывога, страх, але і надзея. Новая выстава ў галерэі «Арсенал» у Беластоку з вельмі знакавай для сённяшняга часу назвай — «Радыкальная надзея». Гэта збор твораў мастакоў і мастачак з ІІ Калекцыі «Арсенала». Час, у які мы жывём, няпросты. Гэта пастаяннае пачуццё трывогі, страху і няўпэўненасці. «Радыкальная надзея» — выстава пра стойкасць, пошукі спосабу выжыць.

Назва ўзята са знакамітай кнігі Джонатана Ліра «Радыкальная надзея: этыка перад абліччам культурнага спусташэння». Эсэ, якія складаюць том «Радыкальная надзея...», закліканы падтрымаць індывідуалізм і непадобнасць, і заахвоціць да дзеянняў дзеля агульнага дабра (дэмакратыі, правоў чалавека і грамадзянскіх свабод) у небяспечныя часы, калі да ўлады прыходзяць папулісты і кансерватары. Героі кнігі, племя Крумкачоў, як і іншыя індзейскія плямёны, перажылі культурны апакаліпсіс. Іх свет, іх звычаі, усё, у што яны верылі, што надавала сэнс іхняму жыццю, было знішчана за адно пакаленне. Анталогія Ліра ўяўляе сабой зборнік эсэ ў форме любоўных лістоў, адрасаваных любому выбранаму чалавеку або асобам — дзіцяці, чалавеку з будучыні, супольнасці. Джонатан Лір (Jonathan Lear) — філосаф, прафесар Камітэта сацыяльнай думкі Чыкагскага ўніверсітэта і, што займае цэнтральнае месца ў гэтай кнізе, практыкуючы псіхааналітык. „Нам здаецца, што калі мы ўсімі сіламі не адстойваем уласнага погляду на свет, то гэты погляд на свет можа разваліцца. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF