Ніва № 07 (3483), 12 люты 2023 г.

ЛЕС набліжаецца памалу — кніжка пра «сваіх» бандытаў

Ганна КАНДРАЦЮК

Адвечная нянавісць да іншапляменцаў цвіце і мала каму хочацца ў гэтым разбірацца. Нядаўна пачула я надта брыдкія словы ў адрас ваенных бежанцаў з Украіны. Загарэўся малады прадпрымальнік. Раней яго абакралі на дзвесце тысяч злотых фальшывыя «паліцыянты», якія загадалі пералічыць на дасланы яму «бяспечны» рахунак грошы. Спрацаваў метад «на ўнучка». Сам прадпрымальнік саромеўся гаварыць у кампаніі пра злачынства, хоць за сваю паразу адразу абвінаваціў украінцаў. Чаму? Бо пасля, калі ўсё перадумаў толкам, прыгадаў, што тыя фальшывыя «паліцыянты» гаварылі з украінскім акцэнтам. Хапіла!

— A wiecie czemu Ukraińcom nadano PESEL? — цягнуў ён. — Гэта па тое, каб з дапамогай іх галасоў ПіС выйграў выбары! — спытаў і сам сабе адказаў.

— То ў чым праблема?

— Яны ж не сапраўдныя палякі!

* * *

Кніжка Рафала Гетмана «Las zbliża się powoli» можа падацца шакіруючай для тых, хто ва ўсіх правінах, паразах і злачынствах вінавацяць ці то меншасці, ці мігрантаў. Тут палякі забіваюць палякаў, часта людзей з суседняй вёскі! Прытым забіваюць дзеля паспалітага рабунку, або як кажуць героі кніжкі, для kupy łachów. Чорныя падзеі разыгрываюцца на польска-ўкраінскім памежжы, на Жэшаўшчыне. У бандзе вясковыя маладзёны, якія з дапамогай працаўнікоў чыгункі вылоўліваюць ахвяр сярод пасажыраў цягнікоў, якія вымушаны чакаць на іх станцыі. У лік ахвяр можа папасці кожны, у каго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF