Ніва № 07 (3483), 12 люты 2023 г.

«Колер, як пароль» — развагі над кнігай Уршулі Шубзды «Бацькаўшчына колеру зямлі»

Усевалад СЦЕБУРАКА

У новым годзе я, не выходзячы са сваёй кватэры, ужо двойчы пабыў у найцікавейшых вандроўках на беластоцкіх ваколіцах. І дзеля гэтага мне не давялося рабіць віз, замаўляць квіткоў і стаяць у вар’яцкіх чэргах на мяжы — мае вандроўкі былі таемнымі і адбываліся па за кампетэнцыяй памежнікаў, мытнікаў ды іншых чыноўнікаў з абодвух бакоў. Я прайшоў таемнымі сцежкамі не заўважаны нават чуйным пушчанскім зверам, сцежкамі, якія не адшукаць ані адмысловым сабакам, ані дасведчаным кантрабандыстам, бо маімі праваднікамі сталі цудоўныя кнігі!

Зусім нядаўна я меў прыемнасць быць адным з першых беларускіх чытачоў новай кнігі Ганны Кандрацюк „У прысценку старога лесу” і вось ізноў я вяртаюся да вас, мае шаноўныя, з уражаннямі ад кнігі Уршулі Шубзды „Бацькаўшчына колеру зямлі”.

З першае старонкі аўтарка настройвае чытача на сур’ёзны лад: у цалкам кананічным навуковым ключы лаканічна, але дакладна акрэслівае і рэгіён: „паміж рэкамі Нёман, Бобра, Нарва і Свіслач — гэта тэрыторыя, лёсы і людзі, якіх найчасцей апісваю на старонках «Нівы». Гэтая краіна, якую поўнасцю акрэслівае яе гістарычная назва — Чорная Русь...” і праблематыку даследавання, то-бок агучвае прычыну, па якой яна ўзялася за гэтую забытую Богам і людзьмі, але такую мілую сэрцу Чорную Русь: „Ад пачатку ХХ стагоддзя Чорная Русь знаходзіцца на тэрыторыі трох дзяржаў: Рэчы Паспалітай Польшчы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF