Ніва № 07 (3483), 12 люты 2023 г.

Ці ўбачым дзе вераб’я?..

Міра ЛУКША

Наступіла велізарнае зніжэнне колькасці птушак у Еўропе. Амаль чвэрць мільярда страчана самых вераб’ёў! З 1980 года з Еўропы знікла ад 560 да 620 мільёнаў птушак, аб чым сведчаць новыя даныя, сабраныя брытанска-чэшскай групай навукоўцаў. Найбольшае змяншэнне зафіксавана ў папуляцыі звычайнага вераб’я — колькасць гэтага віду скарацілася ажно на 247 мільёнаў. Новае даследаванне групы навукоўцаў з Каралеўскага таварыства аховы птушак Вялікабрытаніі, BirdLife International і Чэшскага арніталагічнага таварыства, апублікаванае ў часопісе «Ecology and Evolution» паказвае, што кожная шостая птушка знікла з Еўропы з 1980-х гадах. «Хвалюе тое, што гэта адбываецца амаль непрыкметна, нібы на заднім плане», — каментуе Рычард Грэгары з Каралеўскага таварыства аховы птушак. Найбольшае зніжэнне зафіксавана ў папуляцыі вераб’ёў. Амаль чвэрць мільярда гэтых усюдыісных птушак знікла. Жоўтай пліскі менш на 97 мільёнаў, шпакоў — на 75 мільёнаў, а жаўрукоў — на 68 мільёнаў, чым сорак гадоў таму. Большая частка гэтага зніжэння прыпадае на віды, якія адносяцца да сельскагаспадарчага і лугавога асяроддзя, але гэтыя тэндэнцыі можна заўважыць і ў гарадах.

Розныя прычыны вымірання. «Звычайных птушак становіцца ўсё менш, таму што прасторы, ад якіх яны залежаць, знішчаюцца людзьмі, — тлумачыць Ганна Станева, дырэктар па ахове дзікай прыроды BirdLife Europe. — Прырода элімінуецца з нашых сельгасугоддзяў, мораў і гарадоў. Урады ўсёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF