Ніва № 07 (3483), 12 люты 2023 г.

У чым «сакрэт» расейскай прапаганды?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Нам выпала жыць у век суцэльнай і татальнай прапаганды. Так ці інакш яна дзейнічае амаль на кожнага чалавека, і нават шматгадовы жыццёвы досвед часам, а то і часта, не засцерагае ад яе ўплыву. Добра яшчэ, калі вам у мазгі заедзе рэклама якой-небудзь цудадзейнай пасты, неверагоднага пральнага парашку ці райска салодкага шакаладу, які сам растае ў роце. Такія ашуканства ці самападман у горшым выпадку ляснуць па вашым кашальку, але не па галаве. Таму эканамічная рэклама-прапаганда не такая страшная.

Куды горш, калі праз тэлевізійна-радыйна-газетную, а цяпер, як найбольш уплывовую інтэрнэтную прапаганду ў галовы мільёнаў людзей укладаюцца ідэі, якія вядуць да ксенафобіі, нянавісці і ўрэшце страшнай вайны не толькі на псіхалагічнае, але і на фізічнае вынішчэнне. Так як здарылася за апошнюю чвэрць стагоддзя з расейскай недасканалай (ад дзеяслова «сканаць») імперыяй. У ёй прапаганда ішла ў авангардзе распальвання нянавісці і цяпер працягвае яе культываваць.

У чым жа сакрэт прапаганды «русского мира», якая так глыбока і трывала захапіла не толькі бяскрайнія прасторы Расейскай Федэрацыі, але і многіх людзей у сумежных з ёй краінах?

А хітрасць і подласць гэтай прапаганды палягае найперш у тым, што тыя дэклараваныя каштоўнасці, за якія яна нібыта выступае, насамрэч не толькі не шануюцца ў Расеі, але даўно ўтаптаныя ў гразь па самую шыю. У лепшым разе толькі галава тырчыць. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF