Ніва № 07 (3483), 12 люты 2023 г.

Мітрапаліта Савы пакаянне за віншаванне

Яўген ВАПА

Першыя чатыры дні лютага, нягледзячы на зніжэнне тэмпературы надвор’я і снегапад, неспадзявана да чырвані паднялі тэмпературу і ціск у праваслаўна-польска-ўкраінска-расійска-геапалітычна-рэлігійным вымярэнні. Мала сказаць, што паднялі, яны проста разагрэлі пытанне пра тое, якой быць зараз і далей Польскай Аўтакафальнай Праваслаўнай Царкве і яе галаве мітрапаліту Саве ў час цяперашняй агрэсіі Расіі на Украіну. Але давайма па чарзе. Менавіта 1 лютага гэтага года на афіцыйным сайце Маскоўскага патрыярхату Рускай Праваслаўнай Царквы былі выстаўлены адмысловыя пажаданні мітрапаліта Савы, дасланыя на рукі маскоўскага патрыярха Кірыла ў сувязі з 14-й гадавінай уступлення ім на патрыяршы прастол. Словы віншавальнага паслання польскага ўладыкі апынуліся побач прывітанняў Уладзіміра Пуціна, Аляксандра Лукашэнкі, прэм’ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна, старшыні Думы Вячаслава Валодзіна. Адным словам, з тымі ўсімі, праз якіх ідэя рускага міру ўзяла зараз такое антычалавечнае і антыхрысціянскае вымярэнне. На вайне няма сентыментаў — таму, чаму ўчыніўся такі закалот, які ёсць зараз і на руку крамлёўскім палітычным і духоўным уладарам, кожны хай сабе адкажа сам. Такім чынам на самым высокім узроўні расейскай імперыі быў прададзены і пададзены для публічнага «грылявання-апякання» шматгадовы іхні саюзнік. Маім розумам гэтага не паняць. Вось той ліст-віншаванне мітрапаліта Савы, ад якога і пачаліся лютаўскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF