Ніва № 06 (3482), 05 люты 2023 г.

Збіральнік беларускіх зямель

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Энцыклапедычнага даведніка «Беларусь» (1995): «Панамарэнка Панцеляймон Кандратавіч (9.8.1902, хутар Шалкоўскі Беларэчанскага раёна Краснадарскага краю — 18.1.1984), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Вялікую айчынную вайну, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, генерал-лейтэнант. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1932). У 1938-1947 І сакратар ЦК КП(б)Б, адначасова ў гады вайны начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху, член ваенных саветаў Заходняга, Цэнтральнага, Бранскага, 1-га Беларускага франтоў. У 1944-48 старшыня Савета міністраў БССР. З 1948 на партыйнай, савецкай і дыпламатычнай рабоце. Член ЦК КП(б)Б у 1938-49, ЦК КПСС у 1939-61. Дэпутат ВС СССР у 1937-58, ВС БССР у 1938-51». Столькі даведнік, вельмі сціпленька пра чалавека, якога поўная біяграфія намнога багацейшая за прыведзены вельмі ашчадны афіцыёз.

А варта прыглянуцца гэтай фігуры больш дакладна, бо ж меў Панамарэнка і дачыненне да таго, што дзеялася і на нашай Беласточчыне з 1939 па 1945 год. Але пакуль ягоная ўлада дайшла да нас, ён з’явіўся як гром з яснага неба ў Мінск і то адразу на самую вярхушку. З беларускай Вікіпедыі: «Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1918 быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны 1917-1922. З 1919 працаваў на нафтапромыслах, пасля на чыгуначным транспарце. З 1922 на камсамольскай працы. Скончыў Маскоўскі інстытут (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF