Ніва № 06 (3482), 05 люты 2023 г.

Рэтрамода або Назад у мінулае

Юрка БУЙНЮК

Калі я назіраю сучасны свет дык заўважаю, што як гісторыя, так і мода паўтараюцца. Хаця зараз маем час Youtube, Tik Toka, Facebooka, Instagrama і ўвогуле інтэрнэту, які стаў даступны і натуральны для чалавека быццам паветра, ёсць нейкі адсотак людзей, якія аддаюць перавагу музыцы, вопратцы ці фільмам з даўніх часоў.

Нездарма мая бабуля, святой памяці Марыя Буйнюк, казала, што напрыканцы свету вернецца мода на старыя песні. Зараз заўважаю, як у апошнія гады сапраўды ёсць мода на вопратку, музыку і фільмы мінулых гадоў. На вуліцах Беластока бачу маладых дзяўчат, апранутых у старыя джынсы тыпу «піраміды», модныя трыццаць гадоў таму, калі я пачынаў вучобу ў пачатковай школе. У 2012 годзе ў Польшчы пачаў вяшчаць музычны тэлеканал STARS TV, які пускае відэакліпы 70-х, 80-х і 90-х гадоў такіх выканаўцаў як Modern Talking, C.C.Catch, Fancy, Savage, Pet Shop Boys, Sabrina. Маёй любімай радыёстанцыяй з’яўляецца Radio Złote Przeboje, якое мае такі сам фармат вяшчання як тэлебачанне STARS TV. Калі я браў інтэрв’ю ў выканаўцаў з Падляшша дык яны заўсёды паўтаралі, што які б не быў час, дык людзі маюць такую натуру, што вяртаюцца да мінулага, а ў гэтым ім дапамагае музыка — свайго роду машына часу. Ад нейкага часу вярнулася мода на аўдыёкасеты. Калісьці мой сябар прадаў усе касеты па 1 залатоўцы за штуку, а зараз ён шкадуецца, бо касеты сталі рэдкасцю і каштуюць нават пару соцень злотых за адну штуку. Тое ж самае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF