Ніва № 06 (3482), 05 люты 2023 г.

Славілі Хрыста ў Гарадку

Міра ЛУКША

У Гмінным цэнтры культуры — Доме культуры імя Кастуся Каліноўскага прайшоў „Калядны вечар”. Даўно не было тут такога радаснага, урачыстага рознапакаленнага мерапрыемства, на якім сабралася пару соцень асоб з усёй гміны, са святарамі абедзвюх канфесій з Гарадка, Мастаўлян і Каралёвага Моста, прадстаўнікамі самаўрада і розных устаноў. Прагучалі ў гэты студзеньскі вечар калядкі на розных мовах. На сцэне, аздобленай імпазатным зімовым малюнкам Марыі Мялешкі, выступілі калектывы з Гарадоцкай гміны. Асабліва прыгожа і моцна запрэзентавалася вёска Залукі. «Нова радасць стала» — прывіталі радасна спевакі з фальклорных груп ГЦК — «Расспяванага Гарадка» і «Асенняга ліста» пад гармонік Віктара Маланчыка. Урачыста прывіталі гасцей і выканаўцаў дырэктарка ГЦК Магда Лотыш і войт Гарадоцкай гміны Веслаў Кулеша. «Гэты святочны час калядавання спалучае нас, каб быць бліжэй адны адных. І пажадаем сабе, каб новы год быў хоць крыху лепшым за папярэдні. Хай маем лепшае здароўе, больш радасці, любові да блізкіх і не толькі, рэалізуем свае планы і здзяйсняем свае мары. Будзьма разам, добра ацэньвайма розныя рэчы, дакладайма сваю маленькую цаглінку да шчасця, да радасці».

Найгучней, хвалююча радасна выступілі на сцэне перш за ўсё малечы — з дашкольнага пункта ў Залуках пад камандай Кацярыны Тарасэвіч, і з дзіцячага садка ў Гарадку, якіх падрыхтавалі Агнешка Літвін, Ева Гаспяровіч і Эмілія Казбярук. Залучанскіх вучняў Непублічнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF