Ніва № 06 (3482), 05 люты 2023 г.

Які бюджэт Гарадоцкай гміны на новы год?

Уршуля ШУБЗДА

Гэты год, то добры год для гміны — заводжу размову з войтам Гарадоцкай гміны Веславам Кулешам.

— Нам удалося атрымаць фінансаванне на вырашэнне розных неабходных патрэб. Шукалі розных крыніц, каб дастаць як мага больш пры як найменшым фінансавым укладзе з боку нашай гміны, бо як вядома, іх у нас няма. З праграмы Новы лад маем грошы на ўзвядзенне новага адміністрацыйнага будынка Управы гміны — мы ўжо маем выканаўцаў і хутка пачнем будову. Раней мы не маглі гэтага зрабіць, бо не было такой праграмы, уласных грошай таксама не было. Зараз настолькі добра склалася, што з нашага боку інвестыцыя амаль не будзе патрабаваць сродкаў.

— Якія яшчэ праекты прадугледжваюцца?

— У гэтым годзе вельмі многа атрымалі мы на гмінныя і павятовыя дарогі. Адны будзем рамантаваць самастойна, другія будзем аднаўляць разам з паветам. Адрамантуем вуліцу Пенкну ў Станцыі Валілы, дарогу праз Вейкі, дарогу з Бялевіч у Страшава. Ёсць шанс, што з Баброўнік у Мастаўляны змадэрнізуем дарогу супольна з паветам. Магчыма ўдасца таксама аднавіць дарогу з Гарадка ў Дзернякова і са Случанкі ў Станцыю Валілы.

— Што апрача дарог?

— Маем грошы на тэрмамадэрнізацыю пажарнага дэпо. Будуць адноўлены вокны, дзверы, кацельня.

Важнай справай з’яўляецца тое, што мы атрымалі грошы на фотавальтаіку і назапашванне энергіі на ўсіх грамадскіх будынках. Кожны гмінны будынак будзе эканоміць энергію. Гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF