Ніва № 06 (3482), 05 люты 2023 г.

Бельскі белліцэй з шыкарнай спартыўнай залай

Аляксей МАРОЗ

У Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім 24 студзеня была адкрыта і асвечана шыкарная спартыўная зала, збудаваная на працягу двух апошніх гадоў. Мерапрыемства адбылося ў час Навагодняй сустрэчы, якая ладзіцца Павятовым стараствам у Бельску-Падляшскім, інвестарам здадзенай у карыстанне залы. У час урачыстасці ўзнагароды атрымалі асобы заслужаныя для Бельскага павета і самыя лепшыя вучні сярэдніх школ. Публіку парадавалі белліцэісткі беларускага вакальнага калектыву «Спадчына», якія займальна і на высокім мастацкім узроўні спявалі калядкі і беларускія эстрадныя песні, падрыхтаваныя ў цікавай аранжыроўцы.

Вялікая гімнастычная зала распаложана паміж дыдактычным будынкам Бельскага белліцэя і тратуарам вуліцы Каперніка. Вучні радаваліся, што будуць займацца ў шыкарнай, і абсталяванай на сучасны лад зале.

— Сёння вельмі важная падзея ў нашай школе, паколькі здаецца ў карыстанне вялікая, прыгожая спартыўная зала. Цяпер у нас будуць намнога большыя магчымасці, каб цікава і інтэнсіўна трэніравацца і гуляць у спартыўныя гульні. Спадзяемся, што ў нас будуць адбывацца шматлікія спартыўныя спаборніцтвы, паколькі ўмовы для іх правядзення будуць вельмі добрымі. Цяпер могуць ладзіцца ў нас вялікія агульнашкольныя мастацкія і іншыя сустрэчы, якіх нельга было зладзіць у невялікай, старой спартыўнай зале. Новыя зала гэта перш за ўсё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF