Ніва № 06 (3482), 05 люты 2023 г.

У прысценку старога лесу

Усевалад Сцебурака

Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы — непрыхарошаная хроніка жыцця і смерці тутэйшага люду.

З вялікай прыемнасцю дазнаўся пра выхад новай кнігі „У прысценку старога лесу” ад Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва” за аўтарствам шаноўнай Ганны Кандрацюк і рады падзяліцца з чытачамі сваімі ўражаннямі пра гэты твор, тым болей, што я стаў адным з першых яго чытачоў у Беларусі з ласкі рэдактара кнігі Яўгена Вапы.

Праглынуў яе хутка і цяпер пішу гэтыя радкі, знаходзячыся пад свежым, як ранішні сняжок, уражаннем. Разбіраюся, адказваю сам сабе на пытанні і пішу...

Што гэта?

Гэта кніга прысвячэнне, расследаванне, травэлог, хроніка, казка ў рэшце рэшт.

Нягледзячы на тое, што кнігу можна залічыць да краязнаўчых нарысаў, у ёй асабліва няма традыцыйных гістарычных адступленняў, якія былі б насычаны датамі, спасылкамі на даўнейшыя крыніцы і працы навукоўцаў, што вывучалі гэтае пытанне. Гэта хутчэй „жывая гісторыя” з элементамі журналісцкага рэпартажу і эсэ. Кніга чытаецца лёгка, можна спыніцца на любым раздзеле, перагарнуць старонку, пераскочыць нават на дзясятак наперад і... зноў апынуцца ў віры сустрэч, адкрыццяў і жыццёвых падзей людзей гэтай зямлі.

Такі характар кнігі безумоўна паспрыяе пашырэнню аўдыторыі ў тым ліку і за кошт тых, хто зазвычай не бярэ ў рукі тоўстых кніжак, абмяжоўваючыся „газетным” фарматам.

А яшчэ якая будзе спакуса на старонках кнігі адшукаць „сваё”! (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF