Ніва № 06 (3482), 05 люты 2023 г.

За нашага Пачобута

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У Гродне судзяць журналіста і аднаго з лідараў Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута. Судзяць, трэба меркаваць, наўмысна менавіта ў яго родным горадзе, дзе ён рос, сталеў і фармаваўся як асоба. У рэжыму ўсё адбываецца з падтэкстам, таму месца выбару судзілішча невыпадковае. Арыштавалі Пачобута таксама ў сімвалічны дзень — 25 сакавіка 2021 года, якраз у тую дату, калі беларусы святкуюць Дзень Волі. Журналіста значны час трымалі ў следчым ізалятары ў Мінску (у сумнавядомай «Валадарцы»), потым у следчай турме ў Жодзіна і ўрэшце прывезлі на суд у горад над Нёманам.

Судовы палітычны працэс, які пачаўся 16 студзеня ў абласным судзе, вядзе Дзмітрый Бубенчык. Сваю карную кар’еру гэты суддзя пачаў яшчэ ў 2014 годзе, калі засудзіў да штрафу Вольгу Крапоціну (будучую жонку іншага гарадзенскага палітвязня-журналіста Дзяніса Івашына) за ўлёткі супраць захопу Расеяй украінскага Крыма. Потым ён шматразова судзіў розных грамадскіх актывістаў, а не так даўно пайшоў на падвышэнне ў абласны суд.

Палітзняволенага журналіста Пачобута абвінавачваюць у закліках да дзеянняў абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці. Гэта два розныя артыкулы Крымінальнага кодэкса, якія абсалютна «прыцягнутыя за вушы». Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Пасля зачытвання пракурорам абвінавачання ў судзе пачаўся допыт сведак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF