Ніва № 06 (3482), 05 люты 2023 г.

Проста з любові! Кастусь Каліноўскі і 160-я гадавіна Паўстання 1863 года ў Варшаве

Ганна КАНДРАЦЮК

— Вы любіце Кастуся?

— Так, моцна, — у голасе майго субяседніка цеплыня і ўзрушанасць.

Януш Талуць не скажа інакш пра Каліноўскага, як пра блізкага сабе чалавека: Косця! Ён аўтар помніка славутаму паўстанцу ў Мастаўлянах.

— Пра гэта ўсё вырашыла маё месца нараджэння, мая калыска, — кажа. — З маіх Зуброў кінеш каменем і зараз Мастаўляны! Як пацан я шукаў сабе героя — ну, хто тут такі славуты нарадзіўся?! І крыўдаваў на цэлы свет. У Зубрах не было такога чалавека, каб ім ганарыцца. І вось, калі ў Мастаўлянах пабудавалі школу, у вёсцы загаварылі пра Косцю Каліноўскага. То я не мог усядзець на месцы, — успамінае з той жа цеплынёй і нейкім сентыментам спадар Януш. — Сеў на ровар і адразу паімчаў у тыя Мастаўляны. Заехаў пад той будынак... і расчараваўся. Усё з за бетоннай табліцы, якая падалася цяжкай, каструбатай, брутальнай. Праз табліцу і той герой для мяне маленькім зрабіўсо...

— Які зваротны момант адбыўся? — пытаю.

— Як адзначалі 150 гадоў ад выбуху паўстання 1863 года. Да мяне звярнуўся Юрка Хмялеўскі, тагачасны дырэктар Дома культуры, каб пазначыць і ўганараваць месца яго нараджэння. Які гэта для мяне быў вялікі гонар! Я гэта зрабіў бы і без гмінных і ўнійных грошай, проста з любові. Яшчэ матывавала і тая бетонная табліца. Хацелася нешта зрабіць прыгожага, з культурай. Каб людзі, якія тудою праязджаюць, спыніліся. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF