Ніва № 05 (3481), 29 студзеня 2023 г.

На здароўе!

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Акурат маем такі сезон, калі ў нашы насы павінна ўдыхацца марознае паветра, а вочы жмурыць сонечны белы снег, выклікаючы ў нашым арганізме адпаведныя гэтым уздзеянням рэакцыі. А калі няма марознай зімы, то маем неакрэсленую халодную слоту, якая таксама нешта ўносіць у нашы дыхальныя шляхі...

«Чхаць нікому нідзе не забараняецца. Чхаюць і мужыкі, і паліцмайстры, і часам нават тайныя саветнікі. Усе чхаюць». Так падвёў адзін з феноменаў чалавечай фізіялогіі класік расійскай літаратуры Антон Чэхаў у славутым апавяданні «Смерць чыноўніка».

У расказе судовы экзекутар Іван Чарвякоў, які сядзеў у другім радзе аўдыторыі, чхнуў проста на лысіну сядзеўшага ў першым радзе генерала Брызжалава. Генерал быў так заняты агляданым ім спектаклем, што нават не адвярнуўся на другі рад, толькі пальчаткай выцер галаву і шыю. Пазней Чарвякоў некалькі разоў прабаваў каяцца ў генерала, але той не прыдаваў здарэнню вялікай увагі, аднак на канец злаяў меншага рангу чыноўніка, каб той не дурыў яму галавы. Збянтэжаны Чарвякоў вярнуўся дадому, лёг на дыван і з роспачы тут жа памёр.

Чханне гэта даволі небяспечны фізіялагічны феномен, які здараецца не толькі другарадным чыноўнікам; чхаюць жа ўсе, як сцвердзіў класік. А вучоныя фізіёлагі, што дэталёва вывучылі з’яву, абнародавалі як справы маюцца. Чханне пачынаецца ад раздражнення слізістай абалонкі ў носе, у адказ на гэта генеруецца ціск паветра, які выкідае навонкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF