Ніва № 05 (3481), 29 студзеня 2023 г.

Высновы ад выставы

Міхал МІНЦЭВІЧ

Выставу пра жыццё арлянскіх жыдоў у першай палове ХХ стагоддзя — архіўныя дакументы, успаміны жыхароў і ілюстрацыі пяром, якая паказвалася з 27 кастрычніка да 16 снежня 2022 года, наведала — у час толькі маёй прысутнасці — каля двухсот дарослых асоб. Найбольш — звыш шасцідзесяці чалавек — было на вернісажы выставы 29 кастрычніка. Пазней большымі групамі наведвалі выставу жанчыны з Кола вясковых гаспадынь ды працаўнікі і падапечныя Дома дзённай дапамогі. У часе працы выставы наццаць разоў вадзіў я малыя групы з 25 асоб.

Апрача гэтых выставу магла, пры нагодзе іншых мерапрыемстваў, наведаць мабыць яшчэ з сотка іншых асоб. Выставу наведвалі ўдзельнікі іншых падзей, напрыклад, госці пажарнага дэпо. Асобы, якія наведалі выставу, запрашалі пазней іншых — пасля мне пра гэта паведамлялі. Не запрашаў я ніякіх медыя, апрача «Нівы», якая трымала медыйны патранат. Цягам тыдня выставу некалькі разоў у дзень анансавала беластоцкае тэлебачанне ў праграме «Warto tam być». І лічу, што гэта было найлепшым запрашэннем і прамоцыяй.

Зараз пасля публікацыі артыкула Аляксея Мароза ў «Ніве» ад 13.11.2022 года пазванілі мне з Гайнаўкі, запрашаючы туды на прамоцыю кніжкі; гэта вельмі радуе, пакарыстаюся запрашэннем і напішу своечасова пра гэта ў «Ніву». Цяпер не буду пісаць пра сябе, але пра людзей у кантэксце выставы. Многа можна было на гэты конт даведацца па іх паводзінах у ходзе выставы і пасля.

З пункту (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF