Ніва № 05 (3481), 29 студзеня 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (55). Імгла

Андрэй СЦЕПАНЮК

А калі прыйдзе надзея?.. На тое, што ўсё ж такі штосьці зменіцца на лепшае. «Людзям за добра жывецца, гаворыць амаль 90-гадовая матуля, і таму чыняць зло, забываюць Бога. Калісь было цяжка, але чалавек захоўваў нейкія вартасці».

Разам з надыходам, у разгары зімы, вяснова-восеньскіх дзён (хто б паверыў, што трывае ражджэственскі перыяд), у душы збіраецца нейкі неспакой. Уключаць тэлевізар без выразнай і неабходнай прычыны няма сэнсу, але жыццё без ніякай інфармацыі таксама немагчымае. А з той жа ліецца паток непатрэбнай і жудаснай смерці, неверагоднай нянавісці і штодзённага ілгунства. Сапраўды, давялося нам жыць у часе, дзе няпраўда, або так званая «адна праўда», так замацаваліся ў свядомасці, што большасць ужо ў яе верыць. А калі вера большасці так вялікая, то і з ілгунства можна зрабіць праўду. «А дзе ж тая надзея?» паўтараю пытанне і сам не знаходжу на яго адказу, які і мяне задаволіў бы. Затым разам з большасцю ўваходжу ў імглу і прыкідваюся невідочным. І веру, што таго, чаго не бачаць вочы, няма.

Цішыня. І снег за вакном

То ляжыць, то йдзе ўсё ізноў.

І сабака дрэмле ля ног,

Сцеражэ патайныя праходы дарог.

Навала ідзе за навалай

Вясны не будзе анідзе.

У цішыні забытае ляжала,

Якое, глянь, і з розуму звядзе.

Крануў рукою Кнігу Іаана,

Нібы саломіну ў бядзе.

4.04.2013

Ян Чыквін, Цішыня. І снег за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF