Ніва № 05 (3481), 29 студзеня 2023 г.

З Харкава — мая дарога ў Польшчу

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Калі 24 лютага 2022 г. Расія напала на Украіну, гэтую інфармацыю прыняла я з недаверам і здзіўленнем. Пасля разам з наплывам інфармацыі недавер змяніўся абурэннем. Пасля дайшла апаска, часам страх. Я глядзела тыя вобразы вайны, рэпарцёры даносілі пра іх жорсткасць, аб ахвярах, аб знішчэннях. Тэлебачанне паказвала жорсткасць з розных закуткаў нашага зямнога шара. Часам тыя трагічныя падзеі былі дзесьці там, далёка ў свеце, часам бліжэй. Цяпер яны ў нашым блізкім суседстве... Але ўсё яны «дзесьці там». А мы цешымся мірам, спакоем.

Інакш, аднак, я глянула на тыя падзеі, калі расказаў мне пра іх удзельнік, які перажыў тыя жахі. Выпадкова наладзіла я кантакт з Людмілай з Украіны.

Аднойчы я стаяла на прыпынку. Туды падышла жанчына. Башлык на куртцы быў вывернуты і тырчаў, і выглядала гэта непрыгожа. Я падышла да яе, перапрасіла і стала тлумачыць, у чым справа. Пані паглядзела на мяне разгублена, збянтэжаная, і сказала: «Я не знаю, чего вы от меня хотите». Я ўжо ведала, што пані з Беларусі ці з Украіны. Пачалі мы размаўляць. Пані Людміла, бо так прадставілася, ехала на першы ўрок польскай мовы. Доўга адкладвала рашэнне аб навучанні. Усё спадзявалася, што прабыванне ў Польшчы кароткачасовае, што вайна кончыцца, і яны вернуцца ў Харкаў. Бо спадарыня Людміла разам з усёй сям’ёй уцякла якраз з гэтага горада. А месцы, дзе пражывалі, якія прыгожыя. Недалёка плыве рака, а над рэчкай прыгожы парк, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF