Ніва № 05 (3481), 29 студзеня 2023 г.

Фатаграфую з цікаўнасці

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

З фатографам з Беластока Пятром Мядзведзем, родам з Медзвядзёў на Нараўчаншчыне, чыя выстава «Апошні прыпынак» пачалася дэманстравацца ў ГарадскаГмінным цэнтры культуры ў Харошчы 18 студзеня, размаўляем пра аналагавую фатаграфію, магію, якая адбываецца ў цемры і сентыментальныя вандроўкі ў часе.

— Навошта Вам фатаграфія?

— Каб заняць вольны час. Я пачаў фатаграфаваць з цікаўнасці. Прагледзеў шмат фатаграфій, аказалася, спадабалася, таму вырашыў паспрабаваць сам. Гэта былі 90-я гады, таму я, вядома, пачынаў з аналагавых фотаапаратаў, так званых «малпачак» і рознай расійскай тэхнікі. Фатаграфаваў тады час ад часу паездкі, нейкія выбрыкі з сябрамі і гэтак далей, не вельмі звяртаючы ўвагу на тое, што раблю. Потым быў больш працяглы перапынак, але некалькі гадоў таму я вярнуўся да фатаграфіі, так і засталося.

— У той час былі ўжо лічбавыя фотакамеры.

— Так, менавіта тады я пачаў фатаграфаваць на люстраную камеру. Але праз некалькі гадоў я зразумеў, што дзесьці ў хаце можа быць мая старая тэхніка. Хаця я яе тады не адшукаў, купіў фотаапарат «Зеніт» і зрабіў з ім некалькі рулонаў фотаплёнкі, а потым пашукаў нешта лепшае і з таго часу здымаю ў асноўным на плёнку — 80 працэнтаў маіх фатаграфій — аналагавыя.

— Чаму сёння фатографы цягнуцца да аналагаў?

— Раблю гэта найперш для таго, каб падоўжыць творчы працэс. Акрамя таго, я прафесійна займаюся камп’ютарамі, таму больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF