Ніва № 05 (3481), 29 студзеня 2023 г.

«Мая малая айчына»

Аляксей МАРОЗ

Чацвёрты Жывапісна-разьбярскі пленэр «Мая малая айчына», які арганізавала Культурнае аб’яднанне «Тыбель» у Якубове разам з Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы, праходзіў у час зменнага надвор’я. Жывапісцы працавалі ў цёплыя сонечныя дні, назіралі за прыродай, якую ахінала імгла, а разьбяры працавалі на панадворку Гайнаўскага белмузея, нават калі было снежна і холадна. Хаця была яшчэ каляндарная восень, паколькі пленэр у асноўным праходзіў у лістападзе, скульптары па за будынкам белмузея адчулі подых зімы. Жывапісцы закончылі працу раней і калі пахаладала, канчалі маляваць карціны ў майстэрні.

У гайнаўскім пленэры «Мая малая айчына» прынялі ўдзел нашы вядомыя мастакі з Беласточчыны — жывапісцы Міраслаў Здрайкоўскі, Данель Грамацкі і Станіслаў Паскробка, разьбяр і жывапісец Марк Сапёлка і скульптар Юры Івацік. 16 снежня мінулага года ў Гайнаўскім белмузеі былі падведзены вынікі пленэру. На экспазіцыі ў вялікай выставачнай зале Гайнаўскага белмузея прэзентаваліся жывапіс і разьба па дрэве. Большасць аўтараў прац гэта выпускнікі мастацкіх спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў. Двух непрафесійных мастакоў Станіслаў Паскробка і Марк Сапёлка — частыя лаўрэаты Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі. Аўтары работ трымаліся вядучай тэмы пленэру «Мая малая айчына». Многія працы тычацца Белавежскай пушчы і яе наваколля, перш за ўсё краявідаў розных месцаў Гайнаўшчыны.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF