Ніва № 05 (3481), 29 студзеня 2023 г.

Грошы, за якімі смерць

Яўген ВАПА

Ужо неўзабаве сумная гадавіна расейскай агрэсіі супраць Украіны. Год баявых дзеянняў гэтай вайны паказаў гераізм украінскага народа як нацыі, якая абараняе не толькі сваю незалежнасць, але з’яўляецца рэальным шчытом і апорай перад маскоўскімі захопнікамі, якія маюць на мэце падпарадкаваць сабе не толькі Кіеў, але і значную частку Еўропы. У вайны заўсёды трагічнае аблічча. За вайной ідуць няўяўныя нам грошы, назначаны крывёю і слязамі. За вайною заўсёды стаяць брудныя грошы агрэсараў, спекулянтаў міжнароднага прадажнага бізнесу паасобных, ненасытных дзяржаў. Старажытная прымаўка кажа, што грошы не смярдзяць, але смярдзяць і то моцна тыя, хто за імі стаіць ды цынічна і бязлітасна запускае штодзённа рухавік смерці толькі дзеля чарговых мільёнаў ці мільярдаў на сваіх банкаўскіх рахунках у стабільных валютах гэтага свету ці ў золатазберажэннях. Агрэсары, ідучы на вайну, апрача палітычных паплечнікаў, саюзнікаў, карумпаваных міжнародных інтэлектуалаў і банкіраў ці грамадскіх арганізацый — умоўна званых карыснымі ідыётамі, маюць за сабою не толькі армію і зброю, але накопленыя грошы, грошы, грошы. Усё дзеля падрыхтоўкі да магчымай працяглай вайны, але і ўсебаковай вытрымкі ў абстаноўцы розных эканамічных санкцый, абмежаванняў, крызісаў на ўнутраным і вонкавым рынках. Здаўных-даўна поўнасцю свядомай такіх выклікаў і стратэгічна-геапалітычных дзеянняў была пуцінская Расія. Разявацтвам і інфантыльнасцю на гэтым фоне з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF