Ніва № 05 (3481), 29 студзеня 2023 г.

Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэйя Дуды з нагоды 160-ых угодкаў пачатку Студзеньскага паўстання

Шаноўнае спадарства!

Сто шэсцьдзесят гадоў таму выбухнула Студзеньскае паўстанне. Было яно найбольшым і найдаўжэйшым чынам за незалежнасць на землях Рэчы Паспалітай, разадранай захопнікамі-падзяляльнікамі. Са зброяй у руках палякі выступілі супраць царскай імперыі, якая не прызнавала нашых правоў на самастойнасць і нішчыла польскасць у працэсе жорсткай русіфікацыі. Наша нацыя загаварыла магутным голасам гонару і пратэсту, які паступова перарастаў ва ўсё больш шматлікія, крывава падаўленыя патрыятычныя праявы, аж да полымя незалежніцкага паўстання. З 22 студзеня 1863 г. да вясны 1864 г. паўстанцы правялі каля 1200 баёў і сутычак. Партызанская вайна ахапіла значныя тэрыторыі перадпадзельнай Польшчы, дасягнула Літвы, Беларусі і Украіны. На жаль, у ваенным плане паўстанне правалілася. Нягледзячы на пачатковыя поспехі і вялікі гераізм, паўстанцкія атрады не змаглі разбіць пераўзыходзячых сіл царскай арміі. У баях загінула амаль 20 тыс. паўстанцаў. Палякі зазналі жорсткія рэпрэсіі. Тысячы ўдзельнікаў паўстання напаткаў горкі лёс эмігрантаў. Траўма пасля жорстка задушанага паўстання кінула цень на існаванне ўсяго грамадства. І ўсё ж вокліч «Gloria victis! — «Слава пераможаным!» умацоўваў сэрцы, абуджаў дух, даваў моц верыць, што «яшчэ Польшча не згінула». Гэта нагадвала пра паўстанцкі запавет свабоды і патрыятычны абавязак непахіснай стойкасці. З (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF