Ніва № 05 (3481), 29 студзеня 2023 г.

Псеўдаахвяры і прэзумпцыя невінаватасці

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

«Мужчына не жадае жыць рэччу сярод сцен, мужчына — гэта песня, а не проста надпіс М». Неяк так пачынаўся адзін даўні песенны хіт групы «Цэнтр», у якім быў і гумар і сарказм адначасна, ды яшчэ цікавая музыка. Гэткі іранічны апалагічны гімн мужчынскай годнасці і вартасці.

Колькасць сексуальных скандалаў паміж вядомымі мужчынамі і жанчынамі ў свеце цэлы час толькі ўзрастае. Прычым хіба ў 90-95 адсоткаў такіх гісторый звычайна апрыёры, нават да ўсялякіх расследаванняў і судоў вінавацяць мужчын. Мужчыны становяцца бездапаможнымі перад шантажом і беспадстаўнымі абвінавачваннямі ў дамагальніцтвах. Апошнія гады было шмат гісторый пра састарэлых акторак Галівуду. 30-40 гадоў таму яны пішчом лезлі ў пасцелі розных рэжысёраў, прадзюсараў, зорных актораў, каб атрымаць ролі і зрабіць кінакар’еру. А праз дзесяцігоддзі схамянуліся і сцвярджаюць, што тады, у юнацтве і маладосці іх безупынна дамагаліся, выкарыстоўвалі, змушалі да сексу і нават гвалцілі. Нямала знакамітасцей-мужчын у выніку сталі ахвярамі так званага харасменту. У многіх гісторыях дастаткова было беспадстаўнага абвінавачання ў дамаганнях, дэкларацыі аб гвалце. А калі нешта і было, то дзе ж ты праз 30 гадоў дакажаш суду, што той секс быў па згодзе бакоў і часта нават з ініцыятывы ўяўнай пацярпелай. Самае ж горшае ў гэтым яшчэ тое, што сапраўдным ахвярам сексуальнага гвалту зараз ужо цяжка паверыць.

Чарговая такая гісторыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF