Ніва № 05 (3481), 29 студзеня 2023 г.

Барацьба і змаганне за героя Гарадоцкай зямлі

Уршуля ШУБЗДА

У 1958 годзе ў Мастаўлянах была пабудавана школа, якой у 1959 годзе прысвоілі імя Кастуся Каліноўскага. Шэсць гадоў пазней, бо ў 1964 годзе, у Гарадку адкрыўся дом культуры, які назвалі імем героя. Віктар Швед і Алесь Барскі прысвяцілі яму вершы, Сакрат Яновіч напісаў Сярэбранага ездака, Мікола Гайдук прысвяціў яму апавяданне і тэксты для падручнікаў беларускай мовы. На думку прафесар Лены Глагоўскай пасля 1989 года ўсё адбывалася на ўзроўні нашай свядомасці — ці ён нам як герой патрэбны, ці не.

Пры помніку Кастусю Каліноўскаму гараць знічы ў белым і чырвоным колерах. Напярэдадні 160-й гадавіны Паўстання 1863 года Мастаўляны наведаў войт Гарадоцкай гміны Веслаў Кулеша і дырэктарка Гміннага цэнтра культуры Магдалена Лотыш.

— Штогод стараюся заглянуць у Мастаўляны, каб прынамсі запаліць свечку ў гонар нашага земляка, — адзначыў войт. — Стараемся даглядаць гэтае месца, парадкаваць — усё сведчыць і пра нас.

Штогод урачыстасці ў гонар паўстанцаў 1863 года ладзіць Надлясніцтва Валілы. Сёлета не прадбачваецца асаблівай праграмы з боку Гміннага цэнтра культуры, але святкаванні на тэрыторыі гміны маюць адбыцца.

Мастаўляны гэта ўжо не загубленая мясцовасць на карце Польшчы, але назва, з якой можна было звыкнуцца пры нагодзе візіту палітыкаў, у тым ліку прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага. Радзіму Каліноўскагя па гэтым баку мяжы наведвае штораз больш людзей — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF