Ніва № 04 (3480), 22 студзеня 2023 г.

Iконы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Была раней мова пра найбольш вядомыя іконы Багародзіцы на нашай лацінска-візантыйскай цывілізацыйнай граніцы. Выпадае заглянуць на захад ад яе. На Захадзе шырокае распаўсюджанне ў эпоху ранняга Рэнесанса атрымалі г.зв. Мадонны — выявы Багародзіцы ў выглядзе маладых італьянскіх жанчын. Пісаннем такіх карцін займаліся м.інш. Леанарда да Вінчы, Караваджа, Мікеланджэла ці Рафаэль, а ў Нідэрландах Рубенс.

Найбольш вядомым на Захадзе здаецца быць, аднак, абраз Багародзіцы з Гвадэлупы. Паводле легенды Марыя ў 1531 годзе з’явілася жыхару цяперашняга наваколля Мехікі Хуану Дыега і загадала паведаміць пра Яе мясцовага біскупа. Той не паверыў паведамленню. Тады Марыя загадала Хуану вярнуцца на месца відзежы, сарваць там ружы і загарнуць іх у плашч. Вярнуўшыся да біскупа, Хуан разгарнуў плашч і на ім паказалася выява Марыі. Біскуп упаў на калені і каяўся за свой скептыцызм... Гвадэлупская Багародзіца лічыцца нябеснай заступніцай абедзвюх Амерык.

Мексіканскі Гвадэлупскі абраз Марыі здаецца быць найважнейшым у багаслоўскім вымярэнні, аднак у гістарычным ён другасны. Бо ёсць яшчэ іншая Гвадэлупа, у цэнтральнай Іспаніі, дзе з часоў позняга Сярэдневякоўя знаходзіцца манастыр пад заступніцтвам Марыі, з якога адпраўляліся шматлікія канкістадоры, завозячы ў Новы Свет назву мясцовасці. У манастыры захоўваецца статуя Дзевы Марыі, якую, паводле легенды, знайшоў аўчар Хіль Кардэра на беразе аднайменнай ракі ў пачатку XIV стагоддзя. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF