Ніва № 04 (3480), 22 студзеня 2023 г.

Мая хатняя мова

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Хачу падзяліцца сваімі развагамі на тэму мовы, якой карысталася я ў сваёй вёсцы. Хаця нам казалі, што гэта беларуская мова, аднак наша гаворка крыху адрозніваецца ад літаратурнай. Але як казалі, так і прымалі, і мы ў перапісе адзначалі: беларуская нацыянальнасць, бо як жа іначай. Нашы бацькі лічылі сябе беларусамі, ну а калі я іхняя дачка, дык якую магу мець нацыянальнасць? Усе лічылі, што карыстаюцца беларускай мовай, хаця ў сапраўднасці розніцца яна ад літаратурнай. У пачатковай школе мы ад другога класа вывучалі беларускую мову. На чыста літаратурнай гаварылі мы на ўроках, а на перапынках і дома размаўлялі па-вясковаму.

Гэта «хатняя мова» таксама ўніверсальная. А як вельмі ўніверсальная, я пераканалася ў тым, калі ў Беластоку пазнаёмілася з масквічкай. Спыталася яна ў мяне дарогу на аўтавакзал. Пані з Масквы аказалася быць вельмі кантактнай і гаваркой, а калі я адыходзіла, дала мне сваю візітную картачку. Пасля мелі мы кантакты ў сацыяльных сетках. Запрашала мяне да сябе, дык я яе наведала. Там яна спыталася, на якой мове мы размаўляем дома. Пачала я ёй расказваць «па-хатняму». Людміла вельмі ўсхвалявалася, бо мая гаворка прыгадала ёй яе бабулю, якая размаўляла на падобнай мове. Бабуля памерла даўно. Жыла ў Расіі, ля мяжы з Беларуссю, а Людміла часта да яе ездзіла. Мая «хатняя мова» прычынілася да таго, што ў Людміле ажылі ўспаміны звязаныя з яе бабуляй, пра якую расказвала яна з вялікай чуласцю. А я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF